Государственное учреждение культуры
Мозырская централизованная библиотечная система
Мозырская центральная
районная библиотека
имени А.С. Пушкина
  • Телефон: +375 (236) 24-89-49
  • Факс: +375 (236) 24-33-85
  • e-mail: mozyr_rcbs@mozyr.gov.by
fr ru en de fr
символика

Гісторыя сектара

Асновай адраджэння нацыянальнай спадчыны з’яўляецца краязнаўства, у развіцці і вывучэнні якога важная роля належыць бібліятэцы. На сённяшні дзень бадай толькі бібліятэка здольна сабраць найбольш поўную інфармацыю аб родным краі, яго людзях і перадаць яе нашчадкам

Мазыршчына — край непаўторны і ўнікальны. Ён мае сваю шматгадовую гісторыю. Шмат грозных і слаўных падзей адбылося на Мазыршчыне. Ніводная вялікая вайна, ніводная бяда не абышлі наш край. І гэтую гісторыю разам са сваім краем пішуць людзі. Мы ганарымся сваёй маленькай радзімай, сваімі вядомымі землякамі — вучонымі, мастакамі, пісьменнікамі, таленавітымі асобамі, што пакінулі значны след у гісторыі Мазыршчыны ці праславілі яе за межамі нашай краіны.

На працягу многіх гадоў краязнаўчая работа з’яўляецца адным з асноўных накірункаў дзейнасці раённай цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мазырскага райвыканкама і ажыццяўляецца ў рамках мэтавай комплекснай праграмы «Зямля Мазырская — жамчужына стагоддзяў».

У 1995 годзе работа ў гэтым накірунку актывізавалася ў сувязі з адкрыццём сектара краязнаўства на базе аддзела абслугоўвання і інфармацыі цэнтральнай бібліятэкі імя А. С. Пушкіна.

Асноўнымі задачамі сектара з’яўляецца:

✓ даследчая і пошукавая дзейнасць;

✓ стварэнне ўласных краязнаўчых рэсурсаў;

✓ павышэнне статуса бібліятэкі як цэнтра краязнаўчай інфармацыі;

✓ павышэнне статуса бібліятэкі як цэнтра краязнаўчай інфармацыі;

✓ папулярызацыя краязнаўчых ведаў;

✓ выдавецкая дзейнасць.

Сектор
Сектар краязнаўства
Сектор
Інфармацыя збіраецца па крупінках

Якасць працы бібліятэкі залежыць ад прафесійна сфарміраванага кніжнага фонда. На сённяшні дзень інфармацыйныя рэсурсы сектара краязнаўства налічваюць каля 3000 экзэмпляраў кніг, перыядычных выданняў, электронных дакументаў, матэрыялаў выяўленчага мастацтва, нотных выданняў. Краязнаўчы фонд змяшчае літаратуру, прысвечаную роднаму краю, творы пісьменнікаў-землякоў, літаратуру, якая была выдадзена выдавецтвамі г. Мазыра, захоўваюцца неапублікаваныя дакументы (рукапісы, фотаматэрыялы, ксеракопіі архіўных дакументаў).

Значную дапамогу ў выкананні запытаў чытачоў аказваюць матэрыялы з мясцовай газеты «Жыццё Палесся», якая захоўваецца ў фондзе сектара краязнаўства з 1961 года. Фонд таксама ўключае даведачную, навукова-папулярную, мастацкую беларускую літаратуру.

Нельга не адзначыць сувязь і з такім цікавым чалавекам, як гісторыкам-краязнаўцам А. Р. Бабром, аўтарам кнігі «Мой Мозырь». Ужо шмат гадоў звязвае яго цеснае сяброўства з бібліятэкай. Аляксандр Рыгоравіч аказвае дапамогу ў пошуку краязнаўчага матэрыялу, цікавых гістарычных фактаў, прымае ўдзел у бібліятэчных мерапрыемствах.

Вялікая ўвага надаецца пошуку інфармацыі аб славутых земляках альбо земляках з цікавым лёсам. У зборы цэннага матэрыялу дапамогу аказваюць карыстальнікі бібліятэкі, родныя вядомых землякоў. У выніку дадзенай работы фонд сектара краязнаўства ў 2013 годзе папоўніўся наступнымі дакументамі:

✓ «Спісы асоб бязвінна расстраляных у горадзе Мазыры і яго наваколлі ў перыяд палітычных рэпрэсій у 20-40 гады» (1433 чалавекі) і схемамі месцаў іх пахавання;

✓ фотаздымкамі з сямейнага архіва мастака-кераміка, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі, ганаровага грамадзяніна г. Мазыра М. М. Пушкара. Атрыманы ў дар кнігі (31 экзэмпляр) з яго асабістай бібліятэкі, што датычацца тэмы мастацтва, у тым ліку Каляндар «Мікалай Мікітавіч Пушкар» з ілюстрацыямі яго работ выдадзены ў 2001 годзе выдавецкім цэнтрам Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода; каталог твораў беларускіх мастакоў, экспанаваных на ўсесаюзных выставах, прысвечаны 50-годдзю ўтварэння СССР, куды ўвайшло імя Мікалая Мікітавіча;

Пушкарь
Фотаздымак з сямейнага архіва
Пушкарь
Фотаздымак з сямейнага архіва

✓ кнігай «Акадэмік П. Ф. Ракіцкі», выдадзенай да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага вучонага. У яе ўвайшлі нарысы жыццёвага і творчага шляху нашага земляка, успаміны сучаснікаў. Перададзены фотаальбом з сямейнага архіва, ксеракопіі асабістых дакументаў.

Папки
Фонд тэматычных папак

Сфарміраваны і папаўняецца па меры пошуку матэрыялаў фонд тэматычных папак:

✓ «Гісторыя Мазыра» — уваходзяць наступныя звесткі: атлас гісторыі Мазыршчыны ад старажытнасці да нашых дзён; матэрыял, які датычыцца геральдыкі Мазыра; легенды, звязаныя з гісторыяй назвы горада; гістарычныя нататкі з матэрыялаў Мазырскага краязнаўчага музея, ксеракопіі артыкулаў з перыядычных выданняў розных гадоў;

✓ «Вуліцы Мазыра распавядаюць» — даведнік пра вуліцы горада. Прадстаўлены каталог вуліц Мазыра, у тым ліку знікшых і пераназваных, біяграфічныя звесткі пра людзей, імёны якіх носяць вуліцы нашага горада. З гісторыяй вуліц таксама знаёмяць ксеракопіі артыкулаў з газет і часопісаў, уключаючы артыкулы з часопіса «Наш край» за 1927 год, звесткі з архіўнага фонду Мазырскага гарвыканкама, успаміны старажыла І. Н. Казелька; «Мазыр у Айчыннай вайне 1812 года»;

✓ «Даследчыкі Мазыра» — змешчаны біябібліяграфічныя звесткі пра А. К. Сержпутоўскага, П. М. Шпілеўскага, А. Я. Васільеву, Д. М. Полазава;

✓ «Знакамітыя людзі Мазыршчыны» — увайшлі шэраг асоб, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі Мазыршчыны ці праславілі яе за межамі нашай краіны: вучоныя, дзеячы мастацтваў, культуры, спорту, ганаровыя грамадзяне Мазыра;

✓ «Цэнтр рамёстваў» — дзейнасць Мазырскага цэнтра нацыянальных культур і рамёстваў, матэрыял аб мясцовых умельцах;

✓ «Мазырскія мастакі» — прадстаўлены біяграфічныя даведкі пра мастакоў Мазыршчыны, ксеракопіі артыкулаў з перыядычных выданняў аб іх творчасці і ксеракопіі дакументаў краязнаўчага музея;

✓ «Мазырскі драматычны тэатр імя І. Мележа» — матэрыялы з гісторыі тэатра, ваенныя і пасляваенныя фотаздымкі, аўтабіяграфічныя ўспаміны аднаго з першых акцёраў А. І. Лазарэўскага. Адлюстравана сучаснае жыццё тэатра.

Збіраецца матэрыял і пра прыроду Мазыршчыны, яе крыніцы, цэрквы, сельскую гаспадарку, прамысловасць, культуру, адукацыю і г.д.

Папки
Ксеракопія «Исторической записки о Мозырской прогимназіи»

З фонда нацыянальнай бібліятэкі Беларусі маецца ксеракопія «Исторической записки о Мозырской прогимназіи», складзенай сакратаром педагагічнага савета К. Шпакоўскім і выдадзенай у Мазыры ў 1909 годзе.

У сектары краязнаўства вядзецца пошук матэрыялаў аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, лёсе мазыран у тыя цяжкія гады.

Створана папка матэрыялаў «Баявая слава Мазыршчыны». Яна ўтрымлівае копіі фотаздымкаў удзельнікаў вызвалення Мазыра, партызанскага руху, нашых землякоў, якія вызвалялі Беларусь, ветэранаў вайны. Прадстаўлены звесткі аб Героях Савецкага Саюза, ураджэнцах Мазыршчыны: Барысаву М.У., Катлаўцу М.П., Мура’ёву М.В., Харужай В.З.

Таксама сектар краязнаўства займаецца выданнем iнфармацыйных матэрыялаў. Адной з традыцыйных форм работы з’яўляецца складанне календара знамянальных і памятных дат «Старонкі гісторыі Мазыршчыны». Ён ўключае матэрыялы па гісторыі нашага краю, пра памятныя мясціны, выдатных землякоў, юбілеі прадпрыемстваў, гаспадарак і ўстаноў. Штоквартальна выпускаецца бібліяграфічны спіс літаратуры «Мазыр і мазыране ў рэспубліканскім перыядычным друку».

Вывучэнне гісторыі і культуры свайго краю, пошукавая дзейнасць дапамагае адкрываць невядомыя старонкі мінулага, узбагачае ведамі аб роднай Мазыршчыне. Работа ў гэтым напрамку працягваецца. Усёй сваёй дзейнасцю сектар краязнаўства iмкнецца падтрымліваць і развіваць у чытачоў цікавасць да лёсу сваёй бацькаўшчыны, яе людзей, да сучаснасці і адказнасці за будучае.

Вверх